Суд пастанавіў накіраваць палітвязьня Мікалая Дзядка ў крытую турму.

Пра гэта паведаміў бацька Мікалая Аляксандр Дзядок са спасылкай на адкавата, які прысутнічаў на пасяджэнні.

На 4 снежня было прызначанае выязное пасяджэнне Шклоўскага суда па справе зняволенага анархіста Мікалая Дзядка. Суд будзе вырашаць, ці накіроўваць Мікалая Дзядка з калоніі ў «крытую» турму.

Бацька палітвязня Аляксандр Дзядок — былы суддзя Мінскага абласнога суда — кажа: у сына ўжо 22 спагнаньні за розныя парушэнні дысцыпліны, і адмысловая камісія ў калоніі выказалася за накіраванне Мікалая ў «крытую» турму.

«Усе гэтыя нібыта парушэнні тлумачацца адным — што сын адмаўляецца падпісваць прашэнне пра памілаванне і трымаецца па-ранейшаму мужна і прынцыпова, не скараецца»,

— казаў раней Аляксандр Дзядок.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок у 2011 годзе быў асуджаны на 4,5 года зняволення за хуліганства і пашкоджаньне маёмасці падчас акцый каля Міністэрства абароны, на тэрыторыі расійскай амбасады, ізалятара на Акрэсціна ды іншых. У зьняволенні Мікалай Дзядок яшчэ мусіць адбыць больш за 2 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?