16 снежня беларусы Варшавы збяруцца на перадкаляднае спатканне.

Літургія адбудзецца а 15-й гадзіне 16 снежня ў кляштары айцоў дамініканаў на Freta 8/10. Літургію цэлебруе а. Віталь Сапега, дамініканец.

Пасля Святой Імшы адбудзецца традыцыйнае дзяленне аплаткам, пасля — святочная сустрэча за вігілійным сталом і перадкалядныя забавы.  Падчас сустрэчы адбудзецца конкурс на лепшую посную страву — запрашаем да ўдзелу, таксама аахвочваем прынесці нешта на святочны стол.

Падчас сустрэчы таксама будзе магчымасць набыць калядны падарунак для родных і сяброў: падчас сустрэчы адбудзецца калядны распродаж беларускіх кніжак, а кніжка як вядома лепшы падарунак.

Перадкалядныя сустрэчы ў Варшаве ўжо сталі традыцыяй: ў гэтым годзе сустрэча адбудзецца сёмы раз.

Дадатковая інфармацыя: [email protected], +48 536 948 025.

https://www.facebook.com/events/399550126790914/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0