У Гомелі п’яныя мясцовыя жыхары збілі работнікаў хуткай дапамогі, якія прыбылі па выкліку.
Злачынства, кваліфікаванае як хуліганства (арт. 339 КК), было ўчынена ў калядны вечар, 7 студзеня. У хуткую паступіла паведамленне, што некалькі грамадзян пацярпелі ад распылення газавага балончыка. Медработнікі, якія прыехалі на вуліцу Інтэрнацыянальную па выкліку, пацікавіліся ў мужчыны, што стаяў каля пад’езда, ці не ён выклікаў хуткую дапамогу. Паколькі той быў п’яны і выразна адказаць не здолеў, медыкі аб’ехалі вакол дома і, не знайшоўшы нікога, каму патрэбная дапамога, запыталіся ў мужчыны, ці не патрэбная дапамога яму.
Медработнік спрабаваў абараніць калегу, але на дапамогу п’янаму гамяльчаніну прыйшоў яго брат. У выніку бойкі, якую спынілі супрацоўнікі міліцыі, работнікам хуткай былі нанесены цялесныя пашкоджанні. Браты 1978 і 1980 гадоў нараджэння затрыманыя, праводзіцца следства.Рэакцыя гамяльчаніна была неадэкватнай — ён кінуўся да машыны хуткай, выцягнуў кіроўцу і стаў яго збіваць.
0
0
0
0
0
0