Жыхар Маладзечна і яго сябрук збілі двух прахожых ды забралі ў іх прадукты. Пры нападзе яны выкарысталі газавы балончык.

Інцыдэнт адбыўся 24 студзеня каля 21.30 каля дома 62 па вуліцы Лясной у Маладзечне. Раней судзімы мясцовы жыхар, 1994 года нараджэння, разам са знаёмым з Асіповічаў, 1997 года нараджэння, выкарыстоўваючы газавы балончык, напалі на двух мужчын. Збілі іх і выкралі прадукты на 125 тысяч рублёў.

Пацярпелыя -- непрацуючыя жыхары вёскі Вязынка Маладзечанскага і Людвінова Вілейскага раёнаў, 1965 і 1958 гадоў нараджэння.

Маладыя людзі затрыманыя, заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.206 Крымінальнага кодэкса.
Прадугледжанае артыкулам пакаранне - абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?