У амбасадзе Венесуэлы ў Мінску сёння адбываюцца жалобныя мерапрыемствы ў сувязі з смерцю прэзідэнта Уга Чавеса.

Каля амбасады дзяжурыць міліцыянты, таксама прысутнічаюць асобы ў цывільным.

Каля амбасады дзяжурыць міліцыянты, таксама прысутнічаюць асобы ў цывільным.

Зранку да амбасады прыйшла дэлегацыя БРСМ. Яны прынеслі кветкі і запалілі лампадкі.

Зранку да амбасады прыйшла дэлегацыя БРСМ. Яны прынеслі кветкі і запалілі лампадкі.

Рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Анатоль Маразевіч прыехаў у амбасаду, каб выказаць свае спачуванні.

Рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Анатоль Маразевіч прыехаў у амбасаду, каб выказаць свае спачуванні.

Праз некаторы час прыбыла армянская дэлегацыя.

Праз некаторы час прыбыла армянская дэлегацыя.

Амбасадар Арменіі Армэн Хачатран.

Амбасадар Арменіі Армэн Хачатран.

У холе амбасады Венесуэлы.

У холе амбасады Венесуэлы.

Армэн Хачатран першым пакінуў спачуванні.

Армэн Хачатран першым пакінуў спачуванні.

Адна з тэлекамер выпадкова ўпала на партрэт Уга Чавеса.

Адна з тэлекамер выпадкова ўпала на партрэт Уга Чавеса.

Мастак прынёс афорт «Заклік князя».

Мастак прынёс афорт «Заклік князя».

Члены «Белай Русі» на шляху ў амбасаду.

Члены «Белай Русі» на шляху ў амбасаду.

Ля венесуэльскай амбасады прыбіраюць снег. Пад грукат бульдозераў збіраюцца венесуэльцы. Размаўляць з журналістамі ім не хочацца: на ўсялякі выпадак яны кажуць журналістам «Калі што, мы вас знойдзем».

Ля плота ружы і свечкі — першымі на жалобную цырымонію прыгналі БРСМаўцаў са сцягамі БРСМ і партрэтам Уга Чавэса. Яны амаль адразу рассосваюцца ў розныя бакі. Ля амбасады засталіся журналісты, якія чакаюць адкрыцця цырымоніі: у амбасадзе прапануюць пакінуць спачуванні ў адмысловай кнізе.

Цырымонія затрымліваецца. Супрацоўніца амбасады частуе прамёрзлых у чаканні журналістаў кавай. Нешматлікія венесуэльцы стаяць адасоблена, бачна, што яны насамрэч перажываюць страту.

Першым развітацца з Чавэсам прыехаў рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Анатоль Маразевіч, які ля брамы амбасады выступае з прамовай.

«Мы вельмі спачуваем народу Венесуэлы, з якім паспелі парадніцца. — кажа ён. — Уга Чавэс зрабіў шмат і для Беларусі. Мы спадзяемся, што на выбарах народ Венесуэлы зробіць правільны выбар, і краіна будзе развівацца так, як гэта было пры Чавэсу».

Паступова людзей запускаюць у амбасаду — адразу на ўваходзе стаіць невялікі партрэт Чавэса, свечка, над імі вісіць батальнае палатно на баліварыянскую тэматыку. Супрацоўніца амбасады, якая кіруе цырымоніяй, увесь час выцірае слёзы.

«Мы вельмі любілі нашага прэзідэнта. — кажа яна. — Мы думаем, шмат хто прыйдзе пакінуць свае спачуванні: вось БРСМ ужо прыходзіў, цяпер журналісты».

Пакой, дзе ляжыць кніга, аформлены сціпла — некалькі партрэтаў Балівара, вялізны партрэт Чавэса, замест жалобнай стужачкі — венесуэльскі сцяг. Чарга з тых, хто прыйшоў пакінуць спачуванні, невялікая — большасць дэлегацый чакаецца цягам дня. Першым свае спачуванні пакідае амбасадар Арменіі Армэн Хачатран - ён прыехаў на цырымонію адразу пасля Маразевіча.

На выхадзе з амбасады стаіць мужчына сталага ўзросту з вялікай тэчкай, побач з ім два чалавекі ў цывільным.

На тэчцы напісана імя адрасата «Паслу Венесуэлы Дыасу Нуньесу», а таксама «Афорт „Прызыў князя“». Мастака ў амбасаду не пускаюць, і нават не даюць журналістам з ім паразмаўляць.

«Я ўжо не першы раз перадаю ім карціны. — кажа мужчына, але раскрыць тэчку яму не даюць».

«Вы з якой газеты? „Наша Ніва“? Чуў пра такую?» — пытаецца адзін з «цывільных». — «Я не чуў, пасля дзеда адловіце».

Тым часам у амбасаду заходзяць венесуэльцы, а таксама дэлегацыя «Белай Русі» — усе ў «фірмовых» шаліках.

На вачах венесуэльцаў — ад ахоўнікаў да вайскоўцаў — слёзы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?