Летуценнік. Некалі бізнэсмэн, якому ледзь пераваліла за 30, Анатоль Капскі разам з трэнерам Юрыем Пунтусам вырашылі стварыць у Беларусі клуб, які будзе гуляць у Лізе чэмпіёнаў.
Была толькі ідэя, у якую ніхто не верыў. А яна матэрыялізавалася.

Сёння Капскі — гендырэктар завода БАТЭ, але ягоная стыхія — футбол. Ён не можа быць абыякавым, не можа змаўчаць, праз усё перажывае. Вось і сэрца не вытрымлівае. У свае 46 гадоў дактары ўжо двойчы даставалі яго літаральна з таго свету. Капскі — адкрыты чалавек, генератар ідэй, выдатны кадравік. І стваральнік унікальна паспяховага спартовага бізнэсу.

***

Цытата: «У нашым футболе працуюць ідыёты і бездары».

Студзень 2013.

Аб’ектыўка

Нар. у 1966 у вёсцы Дуброва (Чэрвеньскі раён). Скончыў наргас (1987). Быў намеснікам і дырэктарам невялікіх прадпрыемстваў «Полымя» і «Сталкер». Ад 2005 — генеральны дырэктар ААТ «БАТЭ», кіраўнік футбольнага клуба БАТЭ. Жанаты, мае дачку і сына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?