Такую задачу ён паставіў 8 красавіка ў час даклада старшыні праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргея Румаса, які з’яўляецца членам Рады ЕЭК ад Беларусі.

Як праінфармаваў Сяргей Румас, завяршаецца праца над напрамкамі далейшай інтэграцыі, якія Рада ЕЭК разгледзіць 21 красавіка. Пасля калегіяльнага абмеркавання ў ЕЭК яны будуць накіраваныя ва ўрады трох краін, а затым 29 мая ўзгодненыя прапановы будуць накіраваныя кіраўнікам дзяржаў на пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады.

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў ініцыятыўныя прапановы Беларусі і даручыў паскорыць працу над дамовай аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?