Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Індыі Пратыбху Патыл з нацыянальным святам — Днём незалежнасці, паведаміла 15 жніўня прэс‑служба беларускага кіраўніка.

«Мы разглядаем вашу краіну як надзейнага партнёра ў гандлёва‑эканамічнай і навукова‑тэхнічнай галінах, — гаворыцца ў віншаванні. — Перакананы, што беларуска‑індыйскія адносіны ва ўсіх сферах маюць значныя перспектывы для далейшага пашырэння. Сумеснымі намаганнямі мы зможам у поўнай меры выкарыстаць існуючы патэнцыял узаемадзеяння».

А.Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць прыняць П.Патыл з дзяржаўным візітам у любы зручны для яе час.

Даведка БелаПАН. 72‑гадовая П.Патыл стала першай жанчынай, абранай на пасаду прэзідэнта Індыі. Выбары адбыліся 19 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?