Дысцыплінарны камітэт прыняў рашэнне дыскваліфікаваць паўабаронцу БАТЭ Аляксандра Глеба на пяць матчаў за ўдар па твары абаронцы гродзенскага «Нёмана» Аляксандра Анюкевіча 17 красавіка.

Глеб таксама не мае права выступаць за дублёраў БАТЭ. Паводзіны футбаліста кваліфікаваныя як агрэсіўныя паводзіны, паведамляе Прессбол.

«Вось і пачаліся падвохі!!! Смех і агіда ад усяго гэтага...» -- напісаў форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў у сваім твітэры, зазначае Goals.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?