Алена Купчына
Намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства і Вышаградскай групы ў Кракаве,паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.
Беларускі бок прыме ўдзел у сустрэчы ў Кракаве на ўзроўні намесніка міністра замежных спраў. «Прынята рашэнне аб удзеле ў сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства і Вышаградскай групы ў Кракаве намесніка міністра замежных спраў Алены Купчыной», — сказала Марыя Ваньшына.
У Кракаве 17–18 мая чакаецца сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў — членаў Усходняга партнёрства (Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны), а таксама краін Вышаградскай чацвёркі (Вугоршчыны, Польшчы, Славакіі і Чэхіі).
0
0
0
0
0
0