2 чэрвеня актывісты грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» правялі талаку на месцы былой сядзібы Каліноўскіх у вёсцы Якушоўка (Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці).

У Якушоўцы захаваўся падмурак былой ткацкай фабрыкі бацькоў Кастуся Каліноўскага — лідара нацыянальна-вызвольнага паўстання ў Беларусі і Літве ў 1863–1864 гадах. Тут рэвалюцыянер жыў некаторы час. Цяпер на месцы сядзібы стаіць памятны камень і крыж, а таксама побач распасціраецца ліповая алея, пасаджаных братамі Каліноўскімі.

На месцы сядзібы і яе наваколля актывісты арганізавалі прыборку травы ды смецця. Затым ля памятнага крыжа быў узняты бел-чырвона-белы сцяг, прагучала малітва за Каліноўскіх і ўсіх іншых змагароў нацыянальнага паўстання 1863–1864 гадоў. Мерапрыемства прайшло без эксцэсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?