У Азербайджане апазіцыйны альянс НРДС (Нацыянальная рада дэмакратычных сіл) вылучыла кандыдата ў прэзідэнты. Як і чакалася, гэтую ролю даверылі драматургу Рустаму Ібрагімбекаву.
На пасяджэнні Нацыянальнай рады 2 ліпеня кандыдатура Ібрагімбекава атрымала адзiнагалосную падтрымку. Такім чынам, на выбарах ён будзе прадстаўляць усе партыі, якія ўваходзяць ў альянс.
74-гадовы Рустам Ібрагімбекаў з'яўляецца аўтарам шэрагу п'ес і сцэнарыяў да кінафільмаў. Яго найбольш вядомай працай з'яўляецца сцэнар да фільма «Белае сонца пустыні». За сваю творчую дзейнасць ён удастоены азербайджанскіх, расійскіх і міжнародных узнагарод.
У апошні час Ібрагімбекаў салідарызаваўся з азербайджанскай апазіцыяй. Прадстаўнікі апазіцыі, у сваю чаргу, выступілі за яго вылучэнне адзіным кандыдатам у прэзідэнты.
Нацыянальная рада была створана ў канцы мая. Сваёй мэтай яе стваральнікі абвясцілі «мірны, шляхам выбараў пераход Азербайджана ад аўтарытарызму да дэмакратыі».