Кампанія «Будзьма беларусамі!» паспрыяла вырабу дызайнерскіх цішотак для нашай зборнай. Яны выйшлі пад брэндам моладзевай вопраткі LSTR. Цішоткі выпускаліся паводле прынцыпу імпартазамяшчэння: усё зробленае беларускімі дызайнерамі і пашытае ў Беларусі. З замежнага толькі матэрыял: у нас яго проста не робяць.

На кожнай цішотцы — эмблема ў выглядзе крылатага гусара ВКЛ. Прозвішчы байцоў і трэнераў падпісаныя беларускай лацінкай.

Пісьменнасць праверылі спецыялісты з Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Цягам года партал budzma.org у праекце «Байцоўскі ген» пісаў пра лідараў беларускай зборнай па муай-тай — Віталя Гуркова, Андрэя Кулебіна і Дзмітрыя Валента. Усе тры байцы выступаюць не толькі па аматарскіх правілах, яны — зоркі сусветнага прафесійнага рынга, маюць фанацкія тарсіды на ўсіх кантынентах. Нямногія беларускія спартсмены могуць гэтым пахваліцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?