Дынамаўскія легіянеры вывелі клуб у наступны раўнд

Дынамаўскія легіянеры вывелі клуб у наступны раўнд

Мінскае «Дынама» выйшла ў 3-і раўнд Лігі Еўропы. Сёння ў Заграбе «Дынама» перамагло «Лакаматыву» 3:2 (першы матч — 1:2 на карысць харватаў).

Але па суме двух матчаў у наступны раўнд выйшаў беларускі клуб.

«Дынама» вяло ў ліку 2:0 (Веселінавіч, 40, Фігерэда, 60), потым харваты зраўнялі (2:2), але 82-й хвіліне сербскі легіянер «Дынама» Лазар Веселінавіч зрабіў лік 3:2.

У 3-і раўндзе «Дынама» згуляе з турэцкім «Трабзанспорам», які перамог ірландскі «Дэры» (4:2, 3:0).

Матчы «Дынама» — «Трабзанспор» пройдуць 1 і 8 жніўня. Хатні матч «Дынама» будзе гуляць у Брэсце 1 жніўня.

«Трабзанспор» — шасціразовы чэмпіён Турцыі, праўда, апошні раз у 1984 г. У сезоне 2012/2013 выйграў бронзавыя медалі.

***

Нагадаем, што сёння выйшаў у 3-і раўнд «Мінск», які адолеў «Валету» з Мальты (1:1, 2:0), а салігорскі «Шахцёр» выбыў з еўракубкаў, прайграўшы сёння ў серыі пенальці малдоўскаму «Мілсамі» 3:5 (асноўны час 1:1).

«Мінск» сустрэнецца ў наступным раўндзе з шатландскім «Сэнт-Джонстанам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0