Чарльз (Чак) Шамер, амерыканскі сенатар і блізкі да Барака Абамы сябра Дэмакратычнай партыі, сказаў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паводзіць сябе як «школьны забіяка».

Каментуючы для канала CBS сітуацыю вакол давання Расіяй прытулку Эдварду Сноўдэну, Шамер сказаў, што «Пуцін паводзіць сябе як школьны задзірака».

«На маю думку, калі не даваць забіяку адпор, яго запыты будуць расці», — сказаў сенатар.

Шамер дадаў, што Абама павінен адмяніць сустрэчу з Пуціным у Маскве ў наступным месяцы, а таксама члены G20 павінны абмеркаваць перанос саміту з Санкт-Пецярбурга ў іншае месца.

Раней паведамлялася, што расійска-амерыканская сустрэча міністраў абароны і замежных спраў, прызначаная на 9 жніўня знаходзіцца пад пытаннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?