Свет99

Казахскаму міністру далі 24 гады за забойства жонкі

Суд апынуўся ў цэнтры ўвагі грамадскасці, асабліва пасля таго як на ім паказалі шакуючыя відэа.

Экс-міністра нацыянальнай эканомікі Казахстана Куандыка Бішымбаева прысудзілі да 24 гадоў пазбаўлення волі за забойства сваёй жонкі Салтанат Нукенавай.

Як паведамлялася, у Казахстане праходзілі судовыя слуханні па справе аб забойстве былым міністрам нацыянальнай эканомікі краіны Куандыкам Бішымбаевым сваёй грамадзянскай жонкі Салтанат Нукенавай.

Па версіі следства, Бішымбаеў збіваў жанчыну на працягу 8 гадзін. Цяпер у судзе былі прадэманстраваны 12 відэа, якія знайшлі ў тэлефоне абвінавачанага.

З-за жорсткасці запісаных сцэнаў відэа глядзелі толькі непасрэдныя ўдзельнікі пасяджэння. Па іх словах, на кадрах відаць, што на Султанат з адзення толькі чорны плашч. Яна ўся ў крыві.

На відэа мужчына спрабуе высветліць у сваёй жонкі, ці здраджвала яна яму, а таксама патрабуе прызнання ў тым, што яна ўступала ў сэксуальныя адносіны да таго, як пачала сустракацца з ім. Ён падазрае, што ў Султанат быў інтым з яе сябрам Раімбекам.

На адным з відэа жанчына поўзае па падлозе, просіцца ў прыбіральню, а Бішымбаеў зневажае яе: «Ніякі, на**й, туалет, шукай, бл***, шваль, бл***! Ты спала з ім? Што, с***, ты мне пі***ш? Ты была яго каханкай?!»

Як паведамляецца, падчас прагляду відэа брат Султанат не змог стрымаць слёз, а сястры давялося выклікаць хуткую.

Сам Бішымбаеў заявіў, што гэтыя кадры — «мантаж», а яго тэлефон «узламалі». Пазней, праўда, прызнаўся, што хацеў «зняважыць жонку» ў адказ на тое, што яна выкінула яго падарункі. Па словах злачынцы, у яго «не засталося псіхічных сілаў, каб трымаць сябе ў руках».

На пытанне старшыні суда, навошта мужчына здымаў гэтыя відэа, экс-міністр адказаў, што гэта было «жаданне знявагай адказаць на знявагу». Пазней чарговы раз заявіў, што не згодны з абвінавачваннем у забойстве з асаблівай жорсткасцю, але пагадзіўся, што датычны да смерці жонкі.

Экс-міністру пагражала пажыццёвае зняволенне.

Каментары9

  • 13.05.2024
    Выйдзе праз 2 гады.
  • EMIL
    13.05.2024
    Ему надо к Путину, на СВО проситься.
    Этот насильника всегда помилует.
    А вообще за такоеv- только смертная казнь была бы справедливой!
  • Жах які
    13.05.2024
    Фотаздымак не адпавядае зместу

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць