Пра гэта даведалася Kp.by, ладзячы традыцыйную апытанку на вуліцах Мінска. Гэтым разам апытанка звалася «Колькі грошай жыхары Мінска выдаткоўваюць на абед».

Сярод апытаных была і Галіна, якая прадставілася работнікай Нацбанка:

«Сёння ніколькі не патраціла, я яшчэ ў адпачынку. Але здараецца па-рознаму. Калі сама дома гатую, калі ў сталовую хаджу.

У нас на працы сталовая ёсць, за 10 тысяч можна добра паабедаць. Ды і ежа смачная.

Праўда, апошнім часам мне здаецца, што яны ўсё смажаць на сале, а я сала не люблю. Таму хадзіць туды буду радзей».

Дарэчы, учора Рэгіянальная газета апублікавала фота сняданку ў маладзечанскай гімназіі-каледжы мастацтваў:

на стале талерка з катлетамі і талерка з хлебам. Кашы не гатуюць, бо няма каму мыць посуд. За той сняданак бацькі заплацілі 5 350 рублёў.

Сняданак у маладзечанскай гімназіі-каледжы за 5 350 рублёў, фота rh.by

Сняданак у маладзечанскай гімназіі-каледжы за 5 350 рублёў, фота rh.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0