Пра гэта этнограф распавёў у размове з Еўрарадыё.

«Яшчэ 28 жніўня ў мяне скончыўся кантракт, міністр культуры мне кантракт не прадоўжыў. Таму я пайшоў працаваць прафесарам кафедры культуралогіі нашага інстытута. Сёння я працую тут апошні дзень, бо з заўтрашняга дня я сыходжу, буду шукаць іншую працу».

Іван Крук падкрэслівае, што яго звальненне ніяк не звязанае з нядаўнім рашэннем калегіі міністэрства культуры аб скарачэнні супрацоўнікаў Інстытута культуры Беларусі на 30%. Бо раней у СМІ паведамлялася, што рэктар Інстытута культуры звольніўся на знак пратэсту супраць скарачэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?