Смаргонскі РАУС шукае Яўгена Сяргеевіча Харчанку, 2002 года нараджэння, які пражывае ў горадзе Смаргоні па вуліцы Дзяругі, 1-а.  

11-гадовы Яўген 23 кастрычніка раніцай пайшоў з дому і да гэтага яго месцазнаходжанне невядомае, — паведамляе начальнік Смаргонскага РАУС Вячаслаў Страчынскі.

Прыкметы хлопчыка: рост 160 см, хударлявага целаскладу, карыя вочы, русыя валасы. Сутуліцца.

Быў апрануты: куртка асенняя шэрая, шапка вязаная з серабрыстымі ўстаўкамі, спартыўныя штаны чорнага колеру, кеды з белымі шнуркамі.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра зніклага хлопчыка або пра яго месцазнаходжанне, просьба паведаміць па тэлефонах:

8-01592-3-32-41 (начальнік РАУС), 8-01592-3-14-42 (дзяжурная часць), або па тэлефоне 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?