AFP

Не менш за 50 чалавек сталі ахвярамі выбухаў у шыіцкіх раёнах Багдаду, паведамляюць мясцовыя ўлады. Пацярпелі, па меншай меры 100 чалавек.

Шэсць выбуховых прылад спрацавалі на працягу паўгадзіны ў аўтамабілях, прыпаркаваных на ажыўленых вуліцах ірацкай сталіцы. У раёне Шааб ад падвойнага выбуху загінулі пяць чалавек.

Сітуацыю з бяспекай у Іраку ў 2013 годзе эксперты называюць самай крытычнай за апошнія пяць гадоў. Па дадзеных ААН, у выніку хвалі гвалту ў краіне толькі за верасень загінула больш за тысячу чалавек і былі параненыя больш за дзве тысячы грамадзян. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у кастрычніку загінулі не менш за 600 чалавек, большасць з якіх — шыіты .

Часцей за ўсё ў арганізацыі выбухаў падазраюць мясцовых суніцкіх баевікоў, звязаных з Аль-Каідай. Урад, большасць у якім шыіты, крытыкуюць за няздольнасць забяспечыць бяспеку і вырашаць праблемы сунітаў.

Сілы бяспекі краіны таксама абвінавачваюць у злоўжыванні ў адносінах да суніцкай меншасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру