Леанід Смоўж прадоўжыў справу Юрыя Рубцова. Фота радыё «Свабода».

Леанід Смоўж прадоўжыў справу Юрыя Рубцова. Фота радыё «Свабода».

Леаніда Смаўжа затрымалі 10 лістапада ў Мінску пасля жалобнага шэсця і мітынгу ў Лошыцкім Яры. На акцыю ён прыйшоў у майцы «За Беларусь без дыктатуры».

Перад пачаткам шэсця арганізатары рэкамендавалі гэтаму чалавеку зняць майку, бо за прысутнымі назіралі супрацоўнікі міліцыі. Аднак ён не паслухаўся.

«Суд адбыўся вельмі хутка, суддзя нават не выходзіў у дарадчы пакой, — паведамляюць праваабаронцы-вясноўцы. — Леаніда Смаўжа асудзілі за непадпарадкаванне міліцыі падчас мітынгу у Лошыцкім Яры, хаця непасрэднага доказу гэтых дзеянняў не было. Больш за тое, ёсць сведкі таго, што Смоўж не выказваў ніякага супраціву».

Жыхар Стоўбцаў будзе адбываць тэрмін у турме на Акрэсціна.

Леанід Смоўж жыве ў Стоўбцах, ні да якой партыі не належыць.

Нагадаем, што 3 лістапада ў Мінску пасля шэсця ў Курапаты быў затрыманы гамяльчук Юры Рубцоў, які прыйшоў на акцыю ў майцы з надпісамі «Лукашенко, уходи» і з адваротнага боку — «Четырежды президент — нет! Это не президент, а царь-самозванец!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?