Акруговы адміністрацыйны суд Кіева задаволіў просьбу кіеўскай мэрыі аб абмежаванні правядзення мітынгаў у сталіцы Украіны з 1 снежня 2013 года па 7 студзеня 2014 года.

Згодна з рашэннем суда, на гэты перыяд накладваецца забарона на правядзенне масавых акцый на вуліцы Банкавая, вуліцы Грушэўскага, вуліцы Багамольцава, а таксама на Еўрапейскай плошчы і Майдане Незалежнасці. Пазоў кіеўскай мэрыі суд задаволіў цалкам.

На Банкаўскай вуліцы размешчаны будынак адміністрацыі прэзідэнта Украіны. На вуліцы Грушэўскага размешчаны ўрад і парламент краіны. На вуліцы Багамольцава — будынак МУС Украіны. Еўрапейская плошча і Майдан Незалежнасці з'яўляюцца папулярнымі месцамі правядзення мітынгаў у Кіеве.

Варта адзначыць, што накладзеная судом забарона не закранае Міхайлаўскай плошчы, таксама размешчанай у цэнтры Кіева, дзе праходзіць акцыя прыхільнікаў еўраінтэграцыі.

Раней у суботу, 30 лістапада, адзін з лідараў украінскай апазіцыі Арсень Яцэнюк прапанаваў сабрацца каля помніка Тарасу Шаўчэнка і прайсці маршам да Майдану Незалежнасці. Пачатак акцыі сёння запланаваны на 13:00

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?