Следчае ўпраўленне ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці прыняло да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да намесніка старшыні Лоеўскага райвыканкама.

Справа распачата пракуратурай Светлагорскага раёна, бо інкрымінаванае злачынства было ўчынена ў перыяд працы чыноўніцы дырэктарам КСУП «Прагэс-Агра» Светлагорскага раёна.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Светлагорскага раёна, справа распачата па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, учыненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча, або пры ажыццяўленні функцый па раздзяржаўленні або прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, або якое пацягнула цяжкія наступствы). Падрабязнасці справы пакуль не раскрываюцца, вядзецца следства.

Паводле інфармацыі УСК па Гомельскай вобласці, мера стрымання ў дачыненні да падазронай пакуль не абраная, яна працуе на пасадзе намесніка старшыні Лоеўскага райвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?