22-гадовы данчанін, які быў паранены на Майдане, абакраў сям'ю, якая дала яму прытулак у Львове. Зламыснік скраў у сям'і $ 2,6 тыс., 1 тыс. еўра, два залатыя заручальныя пярсцёнкі, два залатыя пярсцёнкі і завушніцы. Месца яго знаходжання высвятляюць.

Гэтую інфармацыю ZAXID.NET пацвердзілі ў прэс-службе міліцыі Львова.

Аб рабаванні распавяла на сваёй старонцы ў Facеbook львавянка Мар'яна Шаўчук. Паводле яе слоў, удзельнік 9-ай сотні Еўрамайдану Генадзь Дураўкін, сірата з Данецка, на працягу 2 месяцаў быў на Майдане, браў удзел у падзеях 18-20 лютага. Быў паранены, таму прыехаў падлячыцца ў Львоў. Спачатку жыў у Мар'яны з мужам, але пасля пакой яму далі яе бацькі ў сваім доме ў Белагоршчы. Бо менавіта з імі Генадзь і быў удзельнікам 9-ай сотні.

У Белагоршчы чалавек жыў з 5 сакавіка. Аднак ужо 11 сакавіка, у аўторак, Генадзь знік, выкраўшы грошы, упрыгажэнні, ровар, а таксама пакінуў у памяшканні ўключаную газавую пліту. Асаблівая прыкмета мужчыны, кажа Мар'яна Шаўчук, - ён не мае верхніх зубоў.

Па дадзеным факце аддзел міліцыі Львова распачаў справу па артыкуле 185 КК (крадзеж - караецца штрафам да пяцідзесяці мінімумальных або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?