Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) плянуе абнародаваць архіўныя дакумэнты МУС СССР па так званых “справах аб раскулачваньні”. Аб гэтым паведаміла кіраўнік прэс-цэнтру СБУ Марына Астапенка. Паводле яе словаў, толькі ва Ўкраіне колькасьць пацярпелых ад раскулачваньня налічвае да 500 тысяч чалавек.

Спн. Астапенка заявіла, што дзяржаўны архіў павінен зрабіць адпаведнае дамаўленьне з Расеяй і Беларусьсю для вяртаньня ўсіх дакумэнтаў па Галадаморы і рэпрэсіях супраць украінцаў. Яна нагадала, што са свайго боку СБУ ўжо рассакрэціла ўсе архіўныя дакумэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?