Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што «Газпром» мусіць пастаўляць газ ва Ўкраіну толькі па папярэдняй аплаце.

Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў сераду.

«Газпром» будзе пастаўляць газ толькі ў тых аб'ёмах, якія будуць аплачаныя ўкраінскім бокам за месяц наперад, — заявіў Пуцін. — Колькі яны заплацяць, столькі і атрымаюць», — дадаў ён.

Але Расія не будзе пераходзіць на авансавыя плацяжы без правядзення дадатковых кансультацый па гэтым пытанні.

«Улічваючы сітуацыю, у якой знаходзіцца Украіна, і незавершанасць нашага перамоўнага працэсу з ЕС, я прасіў бы ўрад і «Газпром» ўстрымацца пакуль ад прымянення гэтых магчымасцяў», — сказаў Пуцін.

«Калі, натуральна, нашы партнёры на гэтыя кансультацыі згодныя. Калі не згодныя, тады і пытання няма, тады будзем дзейнічаць у адпаведнасці з кантрактам», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?