Міністэрства замежных спраў Украіны афіцыйна заявіла Расіі, што падчас антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) праваахоўныя органы Украіны не ўжываюць супраць цывільнага насельніцтва цяжкую, у тым ліку ракетную тэхніку.
Гэта заява была ажыццёўлена ў адказ на абвінавачванні расійскага боку ў кантэксце правядзення Украінай антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх абласцях дзяржавы.
«Не адпавядае рэчаіснасці і інфармацыя аб нібыта ўдзеле ў аперацыі прадстаўнікоў «Правага сектара», як і любых іншых цывільных фарміраванняў», - адзначылі ў МЗС.
У ведамстве падкрэслілі, што гэтая аперацыя праводзіцца выключна сіламі СБУ, Мінабароны, МУС і Нацгвардыі ў рэжыме агульнага штабнога камандавання.
«Разам з тым, менавіта кантраляваныя Расіяй тэрарысты і баевікі выкарыстоўваюць супраць сіл антытэрарыстычнага цэнтра гранатамёты, цяжкую тэхніку і іншыя віды вайсковага ўзбраення», — запэўнілі і ведамстве.
Пацвярджэннем гэтага, паводле інфармацыі МЗС, з'яўляецца збіты з дапамогай сістэмы «ПЗРК» верталёт, які ладзіў назіральны аблёт тэрыторыі.
Таксама «цынічнымі і беспадстаўнымі» назвалі ўкраінскія дыпламаты сцвярджэнне аб нібыта ўдзеле ў АТА «англамоўных іншаземцаў».
«Ніякія замежныя грамадзяне, акрамя пацверджаных фактаў удзелу ў правакацыях расійскіх дыверсантаў, у аперацыі не бралі і не бяруць удзел», — сказалі ў ведамстве.
У МЗС таксама нагадалі, што ў палоне ў тэрарыстаў застаюцца закладнікі, у тым ліку англамоўныя замежныя назіральнікі і журналісты, для вызвалення якіх Расія не зрабіла ніякіх рэальных намаганняў.