У ноч з 3 на 4 ліпеня супрацоўнікі ДАІ прадухілілі крадзеж аўтамабіля ў Цэнтральным раёне Мінска.

Як паведамілі ў аддзеле Дзяржаўтаінспекцыі Цэнтральнага РУУС, пры нясенні службы ўвагу супрацоўнікаў АДАІ прыцягнуў аўтамабіль «Сеат Таледа» які рухаўся па вуліцы Шчадрына з боку Смаргоўскага тракту ў кірунку Даўгінаўскага тракту. Падазрэнне выклікаў той факт, што, убачыўшы патрульны аўтамабіль, «Сеат» спыніўся і ў салоне пачалі адбывацца незразумелыя дзеянні. Пад'ехаўшы бліжэй, супрацоўнікі ДАІ ўбачылі, што кіроўца і пасажыр, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні, мяняюцца месцамі. Пасля гэтага аўтамабіль паскорана пачаў рух заднім ходам, спрабуючы схавацца ад супрацоўнікаў, якія не разгубіліся і здолелі затрымаць аўтамабіль, у якім знаходзілася двое маладых людзей 16 і 18 гадоў.

Ні пасведчання кіроўцы, ні дакументаў на аўтамабіль ў маладых людзей не было. Падчас далейшай праверкі было выяўлена, што ніхто з іх не мае пасведчання кіроўцы, ніколі яго не атрымлівалі. Таксама высветлілася, што аўтамашына належыць іншаму чалавеку.

Звязаўшыся з уласнікам транспартнага сродка супрацоўнікі ДАІ ўсталявалі, што ўладальнік аўто аддаў яго на рамонт айчыму шаснаццацігадовага кіроўцы. Малады чалавек, ведаючы, што аўтамашына перададзена айчыму на рамонт, усё ж вырашыў пакатацца на чужым аўто і паспеў нават пашкодзіць транспартны сродак.

Гаспадар аўтамабіля напісаў заяву аб згоне. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?