Жорсткае забойства жанчыны расследуюць ў Віцебскім раёне, паведаміў начальнік упраўлення СК Беларусі па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін.

У лясным масіве, размешчаным паміж вёскамі Барвін Перавоз і Падбярэззе Віцебскага раёна, 18 чэрвеня быў знойдзены труп жанчыны 1952 года нараджэння, задушанай ніжняй бялізнай.

Жанчына працавала ў дзіцячым аздараўленчым лагеры, размешчаным у лясным масіве. З раніцы яна не выйшла на працу, што выклікала занепакоенасць адміністрацыі лагера. Супрацоўнікі ўстановы не змаглі датэлефанавацца да сваёй калегі (тэлефон быў адключаны) і паведамілі аб адсутнасці жанчыны на працоўным месцы яе сваякам, якія ў сваю чаргу растлумачылі, што жанчына адправілася на працу яшчэ ўчора ўвечары, і распачалі пошук зніклай. Пры прачэсванні лесу быў знойдзены прывязаны да дрэва труп зніклай.

У гэты ж дзень была распачатая крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага п.6 ч.2 арт.139 КК Беларусі. Падчас следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была высветлена дачыненне да здзяйснення злачынства раней судзімага жыхара Віцебскага раёна 1992 г.н. Устаноўлена, што злачынства было здзейснена ў стане, выклiканым ужываннем адурманьваючых рэчываў, якія валодаюць ап'яняльным і галюцынагенным дзеяннем. Папярэдняе следства па крымінальнай справе працягваецца. Мужчыну выстаўлена абвінавачванне. Абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?