Расійскае дзяржабвінавачанне патрабуе прысуду да 5 гадоў зняволення нацыяналісту Максіму Марцінкевічу, вядомаму як Цясак.

gazeta.ru

gazeta.ru

Пракурор падчас спрэчкі бакоў у Кунцаўскім судзе Масквы запатрабаваў прызнаць Марцінкевіча вінаватым у экстрэмізме, а таксама заявіў, што лічыць яго віну цалкам даказанай.

Падсудны абвінавачваецца ў распальванні нянавісці альбо варожасці, прыніжэнні чалавечай годнасці, што падпадае пад ч.2 арт. 282 КК РФ і караецца пазбаўленнем волі да 5 гадоў. Ён падазраецца ў размяшчэнні ў адной з сацсетак відэаролікаў, у якіх, па меркаванні следства, утрымліваюцца экстрэмісцкія выказванні.

Сам падсудны напярэдадні заявіў, што не мае дачынення да здымкі і мантажу, размешчаных у інтэрнэце відэазапісаў.

Нагадаем, што да цяперашняга працэсу Марцінкевіч ужо правёў у турме тры з паловай гады за распальванне нянавісці паводле нацыянальнай ці рэлігійнай прыкметы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?