Аўтамабіль Lamborghini Gallardo Spyder 49 коштам больш за 2 млрд рублёў канфіскавала Мінская рэгіянальная мытня (МРТ).

Фота Уладзіміра Чудзянцова

Фота Уладзіміра Чудзянцова

Фота Уладзіміра Чудзянцова

Фота Уладзіміра Чудзянцова

«Канфіскаваны транспартны сродак 2008 года выпуску належыць грамадзяніну Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, на тэрыторыю Мытнага саюза быў увезены часова», — растлумачылі ў Мінскай рэгіянальнай мытні. У ходзе праверкі мытныя супрацоўнікі высветлілі, што ўладальнік машыны парушыў тэрміны часовага ўвозу, за іх прадаўжэннем ў мытню не звяртаўся.

«Згодна з п.2 ст.358 Мытнага кодэкса Мытнага саюза, замежныя фізічныя асобы маюць права часова увозіць на мытную тэрыторыю Мытнага саюза транспартныя сродкі для асабістага карыстання, зарэгістраваныя на тэрыторыі замежных дзяржаў, з вызваленнем ад выплаты мытных плацяжоў на тэрмін свайго часовага знаходжання, але не больш чым на адзін год. Па матываваным звароце замежнаай фізічнай асобы тэрмін часовага ўвозу транспартных сродкаў для асабістага карыстання можа быць прадоўжаны мытнымі органамі ў межах аднаго года з дня часовага ўвозу такіх транспартных сродкаў», — нагадалі ў МРТ.

Уладальнік аўтамабіля падазраецца ў парушэнні ч.2 ст.14.7 КоАП Беларусі. Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць у тым ліку канфіскацыю транспартнага сродку. Матэрыялы справы накіраваныя ў суд.

***

Гэтую белую Lamborghini ведае, без перабольшання, кожны жыхар Мінска — галоўным чынам з-за таго, што яе гаспадар рэгулярна па-хамску паркаваў свой сродак перамяшчэння ў самых непрыдатных для гэтага месцах. Асабліва яму палюбілася пешаходная зона побач з гасцініцай «Еўропа», дзе заможны іншаземец доўгі час пражываў. Пры гэтым на аўтамабілі не было ніякіх рэгістрацыйных нумароў.

Абураныя жыхары сталіцы неаднаразова паведамлялі аб злосным парушальніку ў ДАІ, а да месца паркоўкі суперкара некалькі разоў прыязджалі міліцэйскія эвакуатары. Па словах крыніцы ў Мінскай дзяржаўтаінспекцыі, наколькі па-наплявальніцку ўладальнік Lamborgini ставіўся да беларускіх ПДР, настолькі ж акуратна ён плаціў штрафы: відаць, іх сума здавалася яму дробяззю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?