Як паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага Суда Юлія Ляскова, пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда ад 12 жніўня 2014 прысуд у адносінах да Таццяны Селіх пакінуты без зменаў, касацыйная скарга — без задавальнення. Прынята рашэнне ўжыць да яе амністыю, на падставе якой на адзін год зменшыць пакаранне.
Нагадаем, былая дырэктар кандытарскай фабрыкі «Слодыч» Таццяна Селіх у маі 2014 была асуджана на тры гады калоніі агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай у праслухоўванні сваіх падначаленых на фабрыцы. Затрымалі Селіх у снежні 2013.
0
0
0
0
0
0