Трэція суткі працягваюцца пошукі 12-гадовай жыхаркі Талачына (Віцебская вобласць) Насці Габрылёвай, якая мае псіхічнае расстройства, паведамляе адміністратар пошукава-ратавальнага атрада «Анёл». 

Дзяўчынка 17 жніўня сышла з дома ў невядомым напрамку. Да гэтага часу пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома. 

У пошуках задзейнічаныя супрацоўнікі Талачынскага раённага аддзела ўнутраных спраў і работнікі аддзела адукацыі райвыканкама, родныя і сябры, далучыўся да пошуку і пошукава-ратавальны атрад «Анёл». 

Пошукавікі просяць грамадзян пры наяўнасці любой інфармацыі аб магчымым месцазнаходжанні дзіцяці неадкладна паведаміць у атрад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?