Сядзіба "Астрошыцы"

Беларусь за дзевяць месяцаў у прыватным парадку наведалі 249 тыс. замежных турыстаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дырэктара дэпартамэнту па турызму Мінспорту і турызму Віктара Якавенку.

Гэтыя 249 тысяч не карысталіся паслугамі турфірм. У той жа час паслугамі турыстычных арганізацый скарысталіся 77 тыс. 800 замежных гасьцей – яны знаходзіліся ў нашай краіне ў складзе арганізаваных групаў.

Што да суседзяў і ня толькі. Хоць параўнаньне вельмі ўмоўнае: розныя "вагавыя" катэгорыі – абшар, наяўнасьць мора, гораў і г.д.

За дзевяць месяцаў 2007 году Эстонію наведалі 1,1 млн турыстаў. Па Літве статыстыку ўдалося адшукаць за 2004 год – 1,8 млн чалавек.

У 2006 г. Украіну наведалі па розных ацэнках ад 7 да 17 млн млн замежных турыстаў, Польшчу - 15 млн, прычым толькі ў Кракаў летась прыехалі 8,1 млн замежнікаў.

У 2006 г. Вугоршчыну наведалі 38 млн турыстаў, а абсалютным рэкардсмэнам у сьвеце зьяўляецца Францыя. За ўвесь 2006 год яе наведалі 79,1 млн чалавек.

А найболей у 2006 г. замежных турыстаў прыехала ў Францыю -- 79,1 млн. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0