Двое неназваных беларускіх актывістаў, дакладней, актывіст і актывістка, 5 сьнежня былі гасьцямі палітычнай вечарыны ў Лівэрпулі . Яны пазнаёмілі сваіх брытанскіх калег з падзеямі сакавіка 2006‑га, прадэманстравалі відэазапісы з жыцьця намёта0ага мястэчка на Плошчы і кадры яго сілавога разгону.

Лівэрпульскія «камрады» даведаліся таксама пра сёньняшнюю палітычную сытуацыю ў Беларусі, у прыватнасьці пра скасававаньне льготаў.

Пра гэткую нэалібэральную шокавую тэрапію Гордан Браўн (брытанскі прэм’ер‑міністар) мог бы толькі марыць, — адзначае ўдзельнік сустрэчы на сайце Індымэдыя й дзеліцца сваім уражаньнем, што беларускі радыкальны актывізм і анархізм, выглядае, яшчэ знаходзіцца ў зачаткавым стане.

З выкарыстаньнем інфармацыі Indymedia UK

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0