president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Падчас візіту запланаваныя перамовы кіраўніка дзяржавы з вышэйшым кіраўніцтвам ААЭ для абмеркавання прыярытэтных кірункаў двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах, уключаючы перспектывы сумеснай рэалізацыі праектаў у трэціх краінах.

Склад беларускай дэлегацыі ў паведамленні прэс-службы не ўдакладняецца. 

З афіцыйным візітам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Аляксандр Лукашэнка быў ужо тройчы — у 2000, 2007 і 2013 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0