Антынаркатычныя моладзевыя атрады створаныя ў чатырох ВНУ Гомельскай вобласці, паведаміў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС аблвыканкама палкоўнік міліцыі Юрый Маркевіч.

Першы досвед працы падобных студэнцкіх атрадаў паказвае, што на дадзены момант гэта найбольш эфектыўная форма прафілактыкі наркаманіі ў моладзевым асяроддзі. Студэнты больш ахвотна прыслухоўваюцца да аднагодкаў, калі тыя ў даступнай форме распавядаюць аб рэальных наступствах залежнасці, выкарыстоўваючы тэматычныя фільмы. У якасці найбольш паказальнага прыкладу эфектыўнасці такой працы Юрый Маркевіч назваў той факт, што сярод вучняў, прыцягнутых да крымінальнай адказнасці за наркаманію, доля студэнтаў вылічаецца адзінкавымі выпадкамі. Таму практыку стварэння такіх атрадаў на тэрыторыі вобласці плануецца працягнуць.

Тым часам, адзначыў начальнік упраўлення, аператыўная абстаноўка па лініі наркакантролю застаецца складанай. За 9 месяцаў у Гомельскай вобласці выяўлена 766 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, супраць 507 за аналагічны перыяд мінулага года. Часцей за ўсё ў поле зроку міліцыі трапляюць маладыя людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?