Індзейцы амэрыканскага племя лакота ў аднабаковым парадку разарвалі ўсе дамовы, укладзеныя з урадам ЗША, перадае агенцтва Франс‑Прэс з спасылкай на прадстаўнікоў племя.

Згодна з паведамленьнямі, разьмешчанымі на інтэрнэт‑сайце руху за свабоду амэрыканскіх індзейцаў, дамовы, некаторыя зь якіх былі ўкладзеныя ў урадам ЗША 150 гадоў таму, «пастаянна парушаліся з боку ЗША» і такім чынам ўяўляюць сабой нішто іншае, як «пустыя словы на таннай паперы».

«Мы больш ня ёсьць грамадзянамі ЗША, і ўсе, хто жыве ў зоне пяці плямёнаў, якая ўяўляе сабой тэрыторыю нашай краіны, могуць свабодна прыяднацца да нас», — цытуе агенцтва актывіста ў барацьбе за правы індзейцаў Расэл Мінз (Russell Means).

У новай краіне будзе дзейнічаць уласная сыстэма пашпартоў і кіроўскіх правоў, будзе адмененае падаткаабкладаньне.

Паводле словаў Мінза, племя разарвала дамовы выключна на законных падставах.

«(Гэта зроблена) ў адпаведнасьці з законамі, прынятымі ў рамках Вэнскай канвэнцыі 1980 году. Мы законна карыстаемся нашым правам на свабоду й незалежнасьць», — заявіў Мінз.

Агенцтва прыводзіць словы аднаго з арганізатараў жэнеўскай канфэрэнцыі па правах індзейцаў 1997 году Філінг Янг (Phyllis Young):

«У нас ёсьць 33 дамовы, якіх не пільнуюцца ЗША. Яны працягваюць забіраць у нас зямлю, ваду, дзяцей».

Тэрыторыя расьсяленьня індзейцаў лакота, якія ўваходзяць у групу індзейскіх плямёнаў сіву, праходзіць па штатах Нэбраска, Паўднёвая Дакота, Паўночная Дакота, Мантана й Ваёмінг.

Паводле РИА Новости

Глядзі яшчэ:
Мапа з адным з варыянтаў тэрыторыі племя лакота
Сайт Lakotafreedom
Мапа распаўсюду лакоцкай гаворкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0