Сёння, 9 снежня, мінчукі прайгралі ў гасцях літоўскаму «Шаўляю» — 80:83.
Пасля пяці матчаў у «Цмокаў» — апошняе месца ў групе.
Енісей — 3 перамогі — 1 параза, Шаўляй — 3-1, Ушак (Турцыя) — 2-2, Цмокі — 1-4.
«Цмокам» застаецца ў турніры правесці адну гульню (16 снежня ў Мінску супраць «Енісея»), але яна нічога не вырашае. У наступны этап (куды праходзяць два клубы) «Цмокі» ўжо не выйдуць.
0
0
0
0
0
0