Пасля перапынку ў год «Дударскі фэст» адродзіцца пад адкрытым небам у музейным комплексе «Дудуткі». 

З 11 раніцы 30 мая пройдзе канферэнцыя «Захаванне дударскай традыцыі Прыбалтыйскага рэгіёну Еўропы» пры ўдзеле вядомага даследчыка Януша Яскульскага (Познань). Канцэрт фольк-музыкаў пройдзе з 15 да 21 гадзіны.

Прыкладны расклад выступаў:

15:00-16:00 – «Кашлаты Вох»
16:00-16:30 – Аксана і Андрэй Мароз
16:30-17:30 – «Літы Талер» + «Фламея»-«ВІР»
17:30-19:00 – «Стары Ольса» + «Фламея»-«ВІР»
19:00-20:00 – «Капэла Дудзяжы велькапольскіх»
20:00-21:00 – «ПАВА» + «Фламея»-«ВІР»

Таксама наведнікаў чакае беларуская кухня, майстар-класы па танцах і гры на дудзе.

Наведванне самога фестывалю бясплатнае, трэба толькі аплаціць уваход у музейны комплекс «Дудуткі» па звычайных цэнах — 100 тысяч для дарослых, 60 тысяч для школьнікаў. Дашкольнікі — бясплатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?