У панядзелак стартаваў 129-ы Уімблдонскі тэнісны турнір, які ўваходзіць у чацвёрку серыі «Вялікага шлема».

Сёння ў першым раўндзе жаночага адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка, якая займае 24-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракалася з эстонкай Анет Кантавейт (145-ы нумар рэйтынгу WTA) і атрымала ўпэўненую перамогу ў двух сэтах — 6:2, 6:1. Наступнай саперніцай Вікторыі будзе пераможца матчу паміж бельгійскай тэнісісткай Кірстен Фліпкінс (96) і немкай Анікай Бек (70).

Вікторыя Азаранка дзясяты раз гуляе на Уімблдонскім турніры. Яе найлепшым вынікам з'яўляецца выхад у паўфінал у 2011 і 2012 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?