Свет1

Вярхоўная Рада прыняла змены ў Канстытуцыю Украіны ў першым чытанні

Вярхоўная Рада ў першым чытанні пагадзілася ўнесці змены ў Канстытуцыю па дэцэнтралізацыі ўлады. За гэта прагаласавалі 265 дэпутатаў.

Адразу пасля гэтага спікер Уладзімір Гройсман закрыў пасяджэнне.

Перад галасаваннем і ў яго працэсе частка дэпутатаў, у прыватнасці — ад Радыкальнай партыі, блакавалі трыбуну, стукалі пустымі пластыкавымі бутэлькамі, крычалі «ганьба!» і ўключалі сірэну. Прадстаўнік фракцыі Юрый Шухевіч заяўляў, што ў гэтым пытанні Украіне здраджвае Еўропа, як калісьці яна здрадзіла Чэхаславакіі перад Гітлерам, а таксама двойчы працытаваў думкі Уладзіміра Леніна за рабоў.

Таксама супраць гэтых зменаў выступала вялікая частка фракцыі «Самапомач». Яе старшыня Алег Беразюк падчас выступу заявіў, што гаворка ідзе пра «здраду Украіне».

Праціўнікі прыняцця гэтых змен настойвалі, што яны дадуць занадта шырокія правы акупаваным раёнам Данбаса.

У сваю чаргу на прыняцці гэтых змяненняў настойваў старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман. Ён сцвярджаў, што ніякіх асаблівых правоў ні Данбас, ніводны іншы рэгіён не атрымае, але мясцовыя грамады змогуць лепш распараджацца сваімі рэсурсамі.

Гэты закон таксама падтрымала фракцыя «Апазіцыйнага блока», старшыня якой Юры Бойка заявіў, што дакумент адкрые шлях да ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе.

Каментары1

Выйшаў на свабоду 73-гадовы палітвязень Аляксандр Новікаў — кэдэбіст, стваральнік адыёзнага сайта «Літкрытыка»

Выйшаў на свабоду 73-гадовы палітвязень Аляксандр Новікаў — кэдэбіст, стваральнік адыёзнага сайта «Літкрытыка»

Усе навіны →
Усе навіны

У Махачкале ізноў пачалася страляніна3

Беларусы сталі менш глядзець тэлевізар і слухаць радыё4

Сенсацыя! Аўстрыя адолела Нідэрланды і выйшла ў плэй-оф з першага месца ВІДЭА1

У Беларусь прыляцелі 11 расійскіх знішчальнікаў4

МАК патлумачыў, чаму на Алімпійскія гульні ў Парыжы акрэдытавалі лукашэнкаўскіх прапагандыстаў3

«Два-тры тыдні максімум — і вайна скончыцца». Арастовіч патлумачыў тыя свае словы13

У Беларусі з'явіліся яшчэ чатыры «экстрэмісцкія фармаванні», у тым ліку «Обычное утро» і «Ліцвіны»2

Лукашэнка хоча, каб кітайцы пабудавалі ў Мінску музей гісторыі Беларусі16

Лаўроў: Расія не будзе спыняць вайну ва Украіне на час перамоваў аб міры5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 73-гадовы палітвязень Аляксандр Новікаў — кэдэбіст, стваральнік адыёзнага сайта «Літкрытыка»

Выйшаў на свабоду 73-гадовы палітвязень Аляксандр Новікаў — кэдэбіст, стваральнік адыёзнага сайта «Літкрытыка»

Галоўнае
Усе навіны →