Прызнанне дэ-факта ядзернага статусу КНДР непрымальна для Расіі, заявіў намеснік міністра замежных спраў Расіі Ігар Маргулаў ў інтэрв'ю паўднёвакарэйскаму інфармагенцтву «Ёнхап».

«Гэта непрымальна для Расіі як аднаго з архітэктараў і дэпазітарыяў дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі», — сказаў Маргулаў.

Маргулаў выказаў меркаванне, што «рэальнае рашэнне (праблемы) магчыма толькі ў кантэксце агульнай ваенна-палітычнай разрадкі ў рэгіёне Паўночна-Усходняй Азіі, што можа быць пры фарміраванні надзейных гарантый бяспекі ўсіх размешчаных тут дзяржаў, уключаючы КНДР». «Гэта выключыць саму патрэбу для Пхеньяна ў валоданні зброяй масавага паражэння», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?