П'яны пяцікурснік пашкодзіў тры аўтамабілі на стаянцы паблізу гандлёвага цэнтра ў Гродне, паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС аблвыканкама Ігар Белазёраў.

Міліцыя затрымала жыхара Гродна — студэнта 5-га курса. Па звестках УУС, у ноч з суботы на нядзелю малады чалавек добра выпіў, пасля чаго яго пацягнула на прыгоды. Ён апынуўся на стаянцы сярод машын ля гандлёвага цэнтра «Олд Сіці» і стаў біць аўтамабілі рукамі і нагамі. Таксама ён паскакаў на капоце і даху адной з машын.

Усяго пашкоджаныя тры аўтамабілі. У двух выпадках пацярпелымі аказаліся гродзенцы, трэці аўтамабіль належаў госцю з Гомеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?