Міністэрства спорту і турызму Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам, што знаходзяцца ў Францыі, выконваць патрабаванні мясцовых улад, быць вельмі асцярожнымі, па магчымасці пазбягаць наведвання месцаў з вялікай колькасцю людзей. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні беларускага турыстычнага ведамства. 

Міністэрства спорту і турызму таксама звяртаецца да беларускіх турыстычных кампаній, якія накіроўваюць грамадзян у Францыю, з просьбай аператыўна ўдакладніць звесткі пра знаходжанне турыстаў, іх стан. 

Беларускае МЗС «рэкамендуе грамадзянам нашай краіны, якія знаходзяцца ў Францыі, выконваць указанні ўлад і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі». Пасольства ў Парыжы працягвае адсочваць сітуацыю. 

Знешнепалітычнае ведамства апублікавала тэлефон для экстраннай сувязі з пасольствам у Францыі: +33609784140. Тэлефанаваць могуць толькі грамадзяне, родныя якіх знаходзяцца ў Парыжы і не выходзяць на сувязь. Тэлефон гарачай лініі прэфектуры Парыжа для турыстаў +33(0)145558000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?