Новым старшынёй Беларускай партыі «Зялёныя» (БПЗ) абраная актывістка партыі Настасся Дарафеева. Такое рашэнне прынята на Х з'ездзе арганізацыі, які адбыўся 27 снежня ў Мінску.

З 2007 года партыю ўзначальваў Алег Новікаў (Лёлік Ушкін).

Новы старшыня, паведамляе прэс-служба партыі, «мае намер сканцэнтравацца на адукацыйных праграмах для членаў арганізацыі, працы над новай праграмай, супрацоўніцтве з экалагічнымі, сацыяльнымі і гендэрнымі ініцыятывамі».

Як паведаміў Алег Новікаў, Дарафеева — журналістка, займалася абаронай жывёл, з'яўляецца сябрам партыі з 2009 года.

Новікаў таксама паведаміў, што на пасаду старшыні гэтым разам не вылучаўся. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?