Пасол Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын прызнаў наяўнасьць праблемаў зь філіялам канцэрну «Белнафтахім» у Літве ў сувязі з амэрыканскімі санкцыямі.

Пасол паведаміў, што 4 вядучыя банкі Літвы адмовіліся ад абслугоўваньня апэрацый канцэрну, і давялося зьвярнуцца да горшага банку, паведамляе радыё «Свабода».

Летась праз літоўскае прадстаўніцтва «Белтнафтахім» было прададзена прадукцыі на 380 мільёнаў даляраў.

На думку старшыні Нацыянальнага банку Беларусі Пятра Пракаповіча, гэтага варта было чакаць, бо «ўсе балтыйскія краіны сьвята выконваюць патрабаваньні ЗША». Старшыня Нацбанку лічыць, што зараз галоўнае – каб Эўрасаюз не далучыўся да санкцый ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?