16 красавіка ў Незалежным прэс‑цэнтры (вул. Прачысьценка, 17/9‑44) адбудзецца прэс‑канфэрэнцыя, прысьвечаная «працэсам 10‑ці» і стварэньню расейскай грамадзкай ініцыятывы «Салідарнасьць з Беларусьсю».

Мэты новае арганізацыі — аб’яднаньне дапамогі палітвязьням Беларусі, а таксама інфармаваньне расейскага грамадзтва пра парушэньні правоў чалавека ў нашай краіне.

«У традыцыйны штомесячны дзень салідарнасьці з Беларусьсю, які супаў з пачаткам суду над дзесяцьцю актывістамі ў Менску, мы аб’яўляем пра зьяўленьне Расейскай грамадзкай ініцыятывы «Салідарнасьць з Беларусьсю», у якую ўвайшлі прадстаўнікі Моладзевага праваабарончага руху, руху «Оборона», беларускай дыяспары Масквы й проста грамадзянскія актывісты. Ініцыятыва адкрытая для далучэньня новых удзельнікаў, і мы спадзяемся, што гэтае пачынаньне зробіць нашы намаганьні па дапамозе беларусам больш эфэктыўнымі, а салідарнасьць з Беларусьсю стане неад’емнай часткай расейскага палітычнага жыцьця,» — кажуць арганізатары.

У прэс‑канфэрэнцыі возьмуць удзел Марыя Парамонава (МПР), Алег Казлоўскі («Оборона»), Алесь Чайчыц (беларуская дыяспара Масквы), Валянцін Гефтэр (Інстытут правоў чалавека) ды іншыя.

Пасьля прэс‑канфэрэнцыі, а 14:00 па маскоўскім часе, адбудзецца традыцыйная акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі каля пасольства Беларусі (вул. Марасейка, 17/6) .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?