Колькасць загінулых у выніку выбуху смяротніка ў бальніцы ў пакістанскім горадзе Квета вырасла да 69 чалавек, яшчэ 120 чалавек былі параненыя, заяўляюць улады.

AFP

Выбух адбыўся ля ўваходу ў аддзяленне рэанімацыі, куды незадоўга да гэтага даставілі цела вядомага адваката Біляля Касі, забітага па дарозе ў суд на некалькі гадзін раней. Такім чынам, асноўнымі ахвярамі нападу сталі адвакаты і журналісты, якія прыйшлі развітацца з Касі. Услед за выбухам пачуліся аўтаматныя чэргі, паведамляюць сведкі.

Прэм'ер-міністр краіны Наваз Шарыф асудзіў напад. Кіраўнік урада правінцыі Белуджыстан, у сваю чаргу, заклікаў аказаць пацярпелым як мага больш поўную і аператыўную медыцынскую дапамогу.

Прэзідэнт Асацыяцыі калегіі адвакатаў Пакістана назваў тое, што адбылося, «атакай на правасуддзе»

Адказнасць за напад узяла групоўка «Джамаат-уль-Ахрар», якая ўваходзіць у склад руху пакістанскіх талібаў, паведамляе Рэйтэр. Тая ж групоўка заяўляла аб дачыненні да выбуху ў парку пакістанскага Лахора ў сакавіку гэтага года: тады загінулі 72 чалавекі, у тым ліку мноства дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?