Грамадства1212

Стала вядомая асоба яшчэ аднаго беларускага наёмніка: 28-гадовы Арцём напісаў на сябе ў КДБ

У злітай базе зваротаў КДБ знайшлося паведамленне ад Арцёма Данчанкі з горада Белаазёрск. Да хлопца дайшлі чуткі, што КДБ цікавіцца ягоным удзелам у вайне на баку Расіі. Таму Данчанка выявіў гатоўнасць адказаць на пытанні лукашэнкаўскіх спецслужбаў па месенджары.

«Наша Ніва» праверыла асобу Данчанку. Аказалася, такі персанаж сапраўды існуе, і ён сапраўды ваюе.

Данчанка нарадзіўся ў 1996 годзе. Мама, па інфармацыі з баз Белпол, — санітарка ў мясцовым наркалагічным дыспансеры, — выхоўвала сына адна. Бацька памёр. Зорак хлопец не хапаў, працаваў электрамантажнікам на Жабінкаўскім цукровым заводзе, потым у прыватнай арганізацыі па той жа спецыяльнасці.

Што прывяло хлопца ў шэрагі акупацыйнай арміі? Мы спыталі ў яго наўпрост і атрымалі ўзорна шаблонны адказ, убіты ў галовы кісялёўскай прапагандай: «Вырашыў, што паеду, у 2014-м годзе. Калі не змог глядзець, як забіваюць мірных людзей», — сказаў Данчанка. Ён не ўдакладніў, з якога года знаходзіцца на часова акупаваных тэрыторыях.

Хлопец напісаў, што «яшчэ ваюе, але моцна задаўбаўся», а таксама што расчараваны ў камандным складзе: «ваююць як у 1941-м».

Данчанка марыць «давесці справу да перамогі», разумеючы пад гэтым дзяржаўную граніцу па Дняпры. 

На філасофскае пытанне, пра што Арцём будзе думаць у свае апошнія хвіліны, сказаў, што будзе шкадаваць толькі пра тое, што мала часу правёў з сям'ёй.

Як ён робіць лепш Беларусі, узяўшы ў рукі зброю і пайшоўшы забіваць украінцаў, Данчанка тлумачыць так: 

«Лепш для дзяржавы — не азначае лепш для народа. Інтарэсы народа не заўсёды супадаюць з інтарэсамі дзяржавы. 

Трэба, каб у дзяржавы была канкрэтная ідэалогія, каб народ разумеў курс дзяржавы і мог карэктаваць свае погляды. Тады хаця б будзе ясна, куды рухацца і як паляпшаць дабрабыт народа: чым лепш народу, тым лепш дзяржаве. А караблю без мэты ніякі вецер не спадарожны», — сказаў ён. 

Пра крымінальную справу ў дачыненні Данчанкі пакуль нічога не вядома.

Каментары12

  • Типок Вагнерок
    06.05.2024
    Наш человек! Друг, товарищ и брат. Мужичище, на таких держится земля русская и сама Москва!
  • Дык
    06.05.2024
    > Трэба, каб у дзяржавы была канкрэтная ідэалогія, каб народ разумеў курс дзяржавы і мог карэктаваць свае погляды. 

    Нармальны фашысцка-імперскі светапогляд запаўняе вакуум у галовах тутэйшага народца. Галоўнае нацыяналізму няма як у Польшчы ці Летуве! 
  • Тапак
    06.05.2024
    Типок Вагнерок, твая масква трымаецца на швабре, клоун. Нагадаць, што ты пісаў пасля забойства Прыгожына, ты ж помсціць кляўся. Мабыць таксама ўжо на швабру прысеў?

Цяпер чытаюць

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак72

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў бізнэсмена Неўзліна адабралі вытворчасць абсталявання для нафтаздабычы5

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам13

«Людзі масава адмяняюць падпіскі на Amazon». Беларуска расказала, што адбываецца ў ЗША пасля прыходу Трампа36

Вучоныя знайшлі, як зрабіць ЭКА больш выніковым — з дапамогай цукру

Францыя і Вялікабрытанія адправяць ва Украіну сумесную вайсковую місію3

Кандыдат на міністра замежных спраў Германіі: Расія хацела зрабіць Украіну васалам як Беларусь3

25-гадовая дзяўчына вярнулася праз камісію па вяртанні — магчыма, што з Расіі9

Зніклыя ў Літве амерыканскія вайскоўцы ехалі аказваць дапамогу іншай машыне3

Ужо дабраліся да даху. Што за загадкавы будынак будуюць на Нямізе ў Мінску і калі яго здадуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак72

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць